Смакотачка нашай краіны!
У межах праекта “Кожная пятніца - роднае, свае” юныя таленты з групы “Цветничок” ДУА “Спецыяльны дзіцячы сад г.Слоніма” акунуліся ў чароўны свет беларускіх брэндаў!
Яны з сапраўдным захапленнем пазнаёміліся з любімымі прадуктамі:
тэхнікай “ATLANT”, што робіць жыццё зручнейшым;
цудоўнымі прысмакамі ад кандытарскіх фабрык “Спартак” і “Коммунарка”, ад якіх сэрца спявае ад радасці;
найсмачнейшай малочнай прадукцыяй “Савушкин продукт”, што дорыць сілу і здароўе;
чароўнай касметыкай “Белита-Витекс”, што падкрэслівае прыгажосць;
магутным “Беларуськалием”, што з’яўляецца падмуркам нашай эканомікі;
і моцнымі МАЗамі, што рухаюць нашу краіну наперад!
Гэта не проста знаёмства, а сапраўднае пачуццё патрыятызму і гордасці за родную Беларусь!
А асаблівую радасць выклікала гульня з цудоўным канструктарам ад фабрыкі “Полесье” 🧸 - пераможцы прэміі “Народная марка Беларусі”!
Такія моманты напаўняюць сэрцы маленькіх грамадзян любоўю да сваёй Радзімы і натхняюць на новыя адкрыцці!