ДУА "Спецыяльны дзіцячы сад г.Слоніма»
Сёння ў нашай установе панавала сапраўдная моўная атмасфера!
Мы правялі цудоўную гульню "Хвіліна беларускага слова"🇧🇾
Нашы педагогічныя работнікі з ахвотай перакладалі словы з рускай на беларускую мову, зноў і зноў акунаючыся ў мілагучнасць роднага слова. Гэта была не праверка ведаў, а напамін: не трэба забываць, як гучаць беларускія словы!
Было весела, нязмушана і па-сапраўднаму карысна. Кожны ўдзельнік пайшоў дадому з усмешкай і жаданнем часцей размаўляць па-беларуску!
#ЧытаемБеларускае_i_па-беларуску